Перайсці да зместу

Філіп II (граф Невера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп Бургундскі
фр.: Philippe de Bourgogne
Сцяг граф Невера
1404 — 1415
Папярэднік Жан Бясстрашны
Пераемнік Шарль Неверскі
Сцяг граф Рэтэля
1406 — 1415
Папярэднік Антуан Бургундскі
Пераемнік Шарль Неверскі

Нараджэнне кастрычнік 1389
Смерць 25 кастрычніка 1415(1415-10-25)
Бітва пры Азенкуры
Месца пахавання Эстэланскае абацтва (Графства Рэтэль)
Род Малодшы Бургундскі дом
Бацька Філіп II Смелы
Маці Маргарыта III Фландрская
Жонка Ізабела дэ Кусі
Бона д'Артуа
Дзеці

ад першага шлюбу: Філіп і Маргарыта

ад другога шлюбу: Шарль I і Жан II
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп II Бургундскі (фр.: Philippe de Bourgogne; кастрычнік 1389 — 25 кастрычніка 1415, Азенкур) — граф Неверскі (14041415) і Рэтэльскі (14061415), трэці сын Філіпа II Смелага (1342—1404), герцага Бургундыі (1363—1404), і Маргарыты III Дамп’ер (1350—1405), графіні Фландрыі (1384—1405), Невера (1384—1385) і Рэтэля (1384—1402), пфальцграфіні Бургундскай і Артуа (1384—1405). Малодшы брат Жана Бясстрашнага (13711419), герцага Бургундыі (1404—1419).

Нарадзіўся ў горадзе Вілен-ан-Дюэмуа (Бургундыя). У 1404 годзе пасля смерці бургундскага герцага Філіпа II Смелага граф Неверскі Жан Бясстрашны стаў новым герцагам Бургундыі, графам Фландрыі, пфальцграфам Бургундыі і Артуа. Жан Бясстрашны перадаў графства Невер у валоданне свайму малодшаму брату Філіпу.

У 1406 годзе Філіп атрымаў у валоданне графства Рэтэль ад свайго іншага старэйшага брата, ранейшага графа Рэтэльскага Антуана Бургундскага, які атрымаў у спадчыну герцагства Брабант, герцагства Лімбург і маркграфства Антверпен.

Філіп дэ Невер, у адрозненне ад свайго старэйшага брата, герцага Бургундскага Жана Бясстрашнага, ваяваў на баку французаў у Стагадовай вайне супраць англічан. У 1415 годзе быў пасвечаны ў рыцары маршалам Францыі Жанам II дэ Бусіко. 25 кастрычніка 1415 года Філіп Неверскі быў адным з камандуючых асноўнымі сіламі французскай арміі ў бітве з англічанамі пры Азенкуры. Загінуў у бітве і быў пахаваны ў Эстэланскім абацтве (Рэтэль).

Сям’я і дзеці

[правіць | правіць зыходнік]

Філіп Бургундскі, граф Неверскі і Рэтэльскі, быў двойчы жанаты. 23 красавіка 1409 года ў Суасоне ён ажаніўся з Ізабелай дэ Кусі (13861411), дачкой Ангерана VII дэ Кусі (1339/1342-1397), сеньёра дэ Кусі (1346—1397) і графа дэ Суасон (1367—1397), і Ізабелы Латарынгскай (пам. 1409). Дзеці:

  • Філіп (1410—1411/пасля 1415)
  • Маргарыта (1411—1411/1412)

20 чэрвеня 1413 года ў Бамон-ан-Артуа другі раз ажаніўся з Бонай Артуа (1396—1425), дачкой Філіпа Артуа (1358—1397), графа д’Э (1387—1397), і Марыі Авернскай (1375—1434). Дзеці:

Таксама меў чатырох пазашлюбных дзяцей.

Зноскі

  1. Roglo — 1997. — 10000000 экз. Праверана 14 верасня 2023.
  • Устинов В. Г. «Столетняя война и войны роз», Москва, «Астрель», 2007 г. ISBN 978-5-271-16567-2, ст. 332—333